<- Back
Marriage song [There on the hill...]

Вясельная песня [Вось на гары...]

Вось на гары карчомка - 2 р.
У той карчомцы шынкарка
не шынкарка, да ўдоўка - 2 р.
Разрашыце нам стадолька,
Нашым конем пастаяць - 2 р.
Нашым браццям погуляць.
За ціховенькім сталом - 2 р.
Пісар піша ўсё пяром.
Пра багатага купца.
А ў багатага купца была донька хараша - 2 р.
І невялічка вырасла.
На ўсе прамыслы пайшла,
Ды купіла жарабца,
Паехала жаніцца заграніцу на Полькую Вуліцу,
Выбіраць там малайца, - 2 р.
Каб харошага ліца,
Каб я яго любіла. - 2 р.
Сырам, маслам карміла,
Сырам, маслам, тварагом - 2 р.
Да пшанічным пірагом.
Буду яму пасцель слаць -2 р.
Я у тры рады падушак
Чацвёртую пярыну,
Каля боку дзяўчыну.

(Ламан А.В., 90 гадоў, в. Боўцічы)