<- Back
*
* *
Гэты пан не касаўся нічога на свеце, былі
ўпраўляючыся. А пан - тое, што муха лятае. Ён быў халасняк,
нежанаты. Мы ўжо тут жылі, як маці яго памерла. Мама мая
ўжо і хавала, мыла, прыбірала, адзявала. На споведзь ужо ксёндз
прыяджаў, так надо ж было ўстрэчаць з песняю, ужо такою,
рэлігіёзнаю. Памерла, таксама жэншчыны прастыя пайшлі яе ўмылі,
убралі ўсю, адзелі і пахаранілі.
У яе было два сыны. Другі быў, а то ехаў
коннам і ў Турцы забіўся з каня. Той хлопец любіў ездзіць па
дзярэўнях, з хлопцамі таксама, маладзёжу быць. І конна ехаў як-та
там, конь спатыкнуўся, ці што, і ён упаў і забіўся. Нежанаты
быў. Адзін нежанаты і другі.
(Дзяшенко Ксаверый Казіміравіч 1920 г.н., Дзяшенко Соф'я Сцяпанаўна
1921 г.н., пас. Першамайскі).