*
* *
А я ў памешчыка рабіў. Гадоў можа з 12-13 я
ўжо араў у памешчыка. Плугу яшчэ не падымеш, прымерна. Брат
муй быў конюх, прымерна так, у памешчыка, гэтак як і ў калхозе. Я
вот прыду на работу, мне скажуць: “Бяры во пару коней, запрагай і
ідзі араць, ці чы вазі снапэ, ці што-нібудзь рабі.“ Ну, як і ў
калхозе, тое самае. І з дзярэўні прыходзілі, рабілі, і з Новага
сяла, і з Пагарэлкі прыходзім сюды да памешчыка. Дасць табе загон
лёну і вось сколькі дней трэба адрабіць за гэта, як і зямлі
дадуць. Але за гэтую зямлю, за гэта ўсё атработаць сколькі дней
нада.
(Дзяшенко Ксаверый Казіміравіч 1920 г.н., Дзяшенко Соф'я Сцяпанаўна
1921 г.н., пас. Першамайскі).