<- Back
"You go to him..."

        Тэксты

    Ідзеш ты да яго на работу, ён цябе плаціць.  Так як у калхозе, нападобе калхоза.  Жылі яны не плохо ў пана, хто вот не меў зямлі саўсім, дык ішлі служыць сюды.  Тут былі і кварціркі.  Кварціры поўнасцю ўсё, і дровы.  Дроў не надо было купляць нічого, паедзем прывязем дроў, і табе ён заплаціць, і яшчэ сабе скінем дроваў.  Зrараць, і зноў прывязем і для сябе, а пан заплаціць цябе за гэта, што ты паедзеш дроваў прывязеш, і сабе.  Хто работае, заўсягда той і будзе жыць.  Правільно, гэтаксама, як работаеш, так і кушаеш, як не работаеш, дык і ў калхозе гэтак - як не пайшоў, дык і не зарабіў.

(Дзяшенко Ксаверый Казіміравіч 1920 г./н., Дзяшенко Соф'я Сцяпанаўна 1921 г.н., пас Першамайскі).