Гісторыя вёскі Малае Вобрына.
Многа гадоў назад, дзе мы цяпер жывём, жылі нашы
прадзеды. Яны жылі не разам, як мы цяпер, а кучкамі. На
іхнія землі сталі нападаць ворагі. Для абароны ім прыйшлося
аб'яднацца, каб даваць адпор ворагу. Пасля аб'яднання, яны
выбралі старэйшага, які называўся Дэль Обрынскі. Потым нашы
прадзеды сталі займацца земляробствам. Землю апрацоўвалі
драўнянымі прыладамі. Жылі нашы прадзеды ў землянках. Чым
далей ішоў час, тым лепш пачала развівацца культура. Нашы
прадзеды пачалі будаваць хаты. Акно у хаце было адно і тое малое,
а печ была без коміна. З цягам часу ўзнікла вёска, якую назвалі
“Вялікая Вобрына”. Яна называлася так таму, што яна ўзнікла
первай і займала вялікую плошчу, а таксама і таму, што ў модзей стала
значна больш зямлі.
Вялікую Вобрыны сталі дабудоўваць і вёска дасягнула
вялікага размеру. Старшыня Дэль Обрынскі павінен быў раздзяліць
вёску на дзве часткі. Меншую частку вёскі ён аддаў свайму сыну і
назваў яе Малой Вобрынай. Праз некаторы час Обрынскі памёр, а на
яго месца стаў Раецкі. Ён адваяваў і Малую Вобрыну. Гуляючы
ў карты, Раецкі прайграў свой маёнтак Дзедзіну, які панаваў у нас да
рэвалюцыі.
У 1948 годзе у Малой Вобрыне быў створаны калгас
“Краіна Саветаў.” Цяпер вёска заключана ў калгас імя У. З.
Царука.