<- Back
Favorite lyric "Lyonya"

Любоўная лірыка ”Лёня”

Ах васількі, васількі,
Много свяркае вас у палі.
Там блізко ля самай ракі
Іх сабіраў Ян для Лёні.
Лёня сарве васілёк,
І нізко галоўку наклоніць.
Мілы, глядзі васілёк
Мой паплыве не ўтоніць.
Лёня любіла раку
І бураў яна не баялась,
Часта па цэлым начам
З мілым на лодцы каталась.
Мілы яе на рукі браў,
У глазкі глядзеў галубыя
І без канца цалаваў
Бледныя шчочкі худыя.
Раз яе міл запрасіў
Ноччу на лодцы катацца,
Лёня сагласна была,
У лодку памог ёй забрацца.
Моўчкі задзелі удваём,
Лодка сама аж паплыла.
І в азіранні кругом
Лёне апаснасць гразіла.
Вынуў вдруг мілы востры кінжал
Нізка над нею скланіўся
Лёня закрыла глаза,
Сіні вянок з рук зваліўся
Утрам прыйшлі рыбакі
Лёню знайшлі у праліве,
Надпісь была на грудзі,
Што Лёню любоў дагубіла.

(Ламан А.В., 90 гадоў, в. Боўцічы)