Садзіць голуб на дубы,
Галубка на клеці.
Прыхадзі да мяне кум,
Паспім з табой у клеці.
Ой ты кумачка, ой голубачка,
Паспім з табою ў клеці.
Ніхто не замеціць.
Кум топ - штаны лоп,
Гузік атарваўся,
А чаму жа ты да мяне,
Кумочак, прывязаўся?
Мая кумка топнула,
На ёй спадніца лопнула.
Яна хацела падвязаць
Ды ж знала, зкуль пачаць.
А кум кумку пад кубочак вядзе
А кум кумцы агурочак даець.
А кум кумку пасадзіў у сумку
Сядзі, мая кумка, і завязана сумка.
(Бурэц Марыя Фамінічна, 78 гадоў, в. Вялікая Вобрына)