<- Back
Любоўная лірыка “Вяровачка”
Сінявокі ды парань лоўкі,
Ён на лавачцы сядзеў.
Віў вяровачку дзядзіначка,
Песню громкую ён так пеў:
”Вейся, вейся, ды не развейся,
Но ты ж вяровчка мая.
А для каго жа ты прыгадзішся,
Сваёй судзьбы не знаю я.
Можа быць ты прыгадзішся
Позней восенню купцам.
Або ранняю вясною,
Як парні вяжуць к парусам.
Не прыйшлося той дзядзіначке
Той вяровачкі прадаць.
Не прыйшлося той дзеўчыначкі
Алых губак цалаваць.
З старыкам яна пазналася
І пайшла з ім пад вянец.
А на гэтай, гэтай на вяровачцы
Жызнь закончыў маладзец.
(Ламан А.В., 90 гадоў, в. Боўцічы)