Прыпеўкі
Ламан Аляксандра Васілыўна, 1912 г. з
в. Боўцічы
Скалькі лесу не рубіла,
Усё асінумку рублю.
Ці мне хлопца не хапіла
Дрань паскудную люблю.
Як пайду на гару
Ды нарву я рамашу
Хоць сама я нехароша,
Харошага падману.
Гарадзі, мілы, памяну,
Гарадзі шырокую.
Пакідай мяне плахую,
Ты пайдзі харошую.
Я па ельнічку хадзіла,
Ельнік ножкі заплятаў.
Я багатага любіла,
А бедны лучшэ прыўлякаў.
Я надзену юбку дліну,
Пушчай вуліцу мяцёт.
Мілы дурачкай шчытае,
Пушчай вумную найдзёт.
Што ж ты, мілачка не тужаш,
Плацця чорнага не ш'ёш.
Забяруць мяне ў салдаты,
У чым праважаць пайдзеш.
Гавараць, што восень, восень,
А траўка зялёная.
Гавараць, што мілы просты,
А я ўсягда ж вясёлая.
Скалькі ў бацькі не работай,
Ты двара не зажывеш.
А ўсю сінушку паложаш
На чужбіну жыць пайдзеш.
Абхадзіла калідоры,
Абшчытана лесенкі.
Мілы грае на гармоні,
А я пяю песенкі.
Ах топну нагой,
Ды прытопну другой.
Скалькі я не тапачу,
Ды ўсядно плясаць хачу.
Дайце з горачкі скаціцца,
З ручайка вады папіць.
Дайце з міленькіх прайсціся,
Пра любоў пагаварыць.