<- Back

Local Feature

п. Першамайксі
Карэліцкі р-н
2002





Скорцэ     мн     Шпакі

Прыгожа на ялыні скворцэ пяюць.


Катэ     мн     Каты

А мае катэ ўжо некуды пабеглі.


Скляпэ     мн     Скляпы, будынкі для захоўвання ежы.

Вялікія скляпэ раней будавалі для збожжа.





Футар     м.     Хутар

У гэтую вёску я прыехала пазней, а нарадзілася і маладосць прайшла на футары.





Бае     дзеясл. цяп. часу.     Расказвае

Тая бабулька заўсёды цікавыя прыгоды бае.





Панадзелак     м.     Базар. кірлюш

Велькі панадзелак быў у той час у Міры.





Таварышка     ж.     Сяброўка

А пад новы год прыйшла да ёй таварышка, каб пагадаць.





Кулько     лічэбік     Колькі

Ой, а кулько там яблынь усялякіх расло...





Куця     ж.     Куцця

Калі добра памятага, дык тое здарэнне было на куцю.





Дзядзько     м.     Дзядзька

Тутако і мой дзядзько ў пана служыў.


Сало     м.     Сала

Раней амаль нічога мы не бачылі ні сало, ні хлеба.


Жыто     н.     Жыта

Жыто расло на тым полі.





Гардэроба     ж     Пакой дзе раней складаліся дровы

Я прынесла дровы і паклала іх у тую гардэробу.





Велькая     ж.     Вялікая

У мяне тутака раней велькая лаўка стаяла.





Штыхмэр     м.     Памяшканне для нарытоўкі збожжа.

Гэты штыхмэр быў тады амаль поўны жытам і пшаніцай.





Аксэпсія     ж.     Будынак для захоўвання яблык

У пана была вялікая аксэпсія, куды звозілі яблыкі з яго сада.





Пахвастала     дзеясл. пр. часу ж. роду адз. ліку     Пабіла

Вельмі моцна хлапцу голаву аб брук пахвастала.





Скадэйка     ж.     Лавачка каля двара

Гэдакая добрая скадэйка стаяла перад хатаю.





Повен     -     Поўны

Пры панах тут заўсёды быў повен склеп сыраў.





Дзед ляданскі     м.     Дзед, які жыве ў Лядках

Прыходзіў да нас той дзед ляданскі і спяваў вельмі цікавыя прыпеўкі.





Аканом     м.     Эканом

Мой муж быў аканомам у пана.


Арадром     м.     Аэрадром

Недалёка ад іх знаходзіцца арадром.





Пажылае     прым.  ж.     Не маладая

У нас тады ўжо пажылае пані была.





Прыпымны     дзеяпрым. м.     Недалёкі

Але ж нейкі прыпымны быў той малады хлопец.