Local Feature
в. Ярэмічы
Карэніцкі р-н
2002 г.
Гічалы
мн. Бацвінне буракаў.
Пайду зараз гічалоў свінням
нарву.
Курнік
м. Будыняк для курэй.
Курнік прыйшлося будаваць мне
самой.
Штэкер
м. Жалезны прут, якім зачыняюць калітку.
Калі іду ў агарод, зачыняю калітку штэкерам,
каб ніхто не зайшоў у хату.
Кульбачка
ж. Тростачка
Два гады назад яго пранізавала, ён зараз з кульбачкай ходзіць.
Воспіталь
м. Госпіталь
Мая дачка зараз у воспіталі
працуе.
Не дабрыцца
дзеясл. цяп. часу Не здаровіцца
Не дабрыцца мне апошнім часам.
Шлеі
мн. Шлейткі, за якія цягнуць санкі.
Накіну шлеі на плечы і чягну
санкі аж да Карэліч.
Асаднікі
мн. Людзі з Польшчы, якія аселі ў гэтай
мясцовасці.
У тым канцы вёскі жылі асаднікі.
Палі
мн. Свайі[?] , на якіх трыаецца мост.
Мост зусім разбурыўся, засталіся адныя палі.
Стрэча
ж. Сустэча
У школе нядаўна была стэча з
настаўнікамі.
Пастарунак
м. Камендатура
Недалёка ад Турца знаходзіўся нямецкі пастарунак.