<- Back

Local Feature

в. Малая Вобрына
Карэніцкі р-н
2002 г.





Акзамены     мн.     Экзамены

Мая ўнучку зараз здае акзамены ва універсітэт.





Трахтарэ     мн.     Трактары

Раней не было трахтарэй - усё рабілі рукамі.





Пышкі     мн.     Старая бульба, якая засталася ў зямлі з мінулага года.

Не было чаго есці, нават пышкі шукалі ў зямлі.





Фельчарыца     ж.     Жанчына, якая працуе фельчарам.

На тым тыдні да мяне заходзіла фельчарыца.




Дарожкі     мн.     Вышываныя ручнікі

Усе дарожкі, што вісяць у мяне ў хаце, я вышывала сама.





Котлішча     н.р.     Адсюль, з пэўнага месца

Родам я з гэтага котлішча.





Паска     ж.     Пасха, Вялікдзень

На Паску хадзілі ў царкву, свянцілі яйкі.





Змяніцца     дзеясл.     Пераапрануцца

Дзецям не было ў што змяніцца.





Флюрка     ж.     Хлорка

Насыплю флюркі ў ваду і мыю падлогу.





Уходзіны     мн.     Наваселле

У сына нядаўна былі ўходзіны.





Пакрышкі     мн.     Накідкі на падушкі

У пакрышкі ў мяне ўсе вышываныя.





Газэта     ж.     Газета

Ужо многа год я не выпісваю ніякіх газэт.





Канбайн     м.     Камбайн

Раней жалі рукамі, бо не было канбайнаў.